паважаныя наведвальнiкi сайта! прыманне заявак скончана!

Зробім гучна!

гасцям lidbeer

Бел.

Рус.

Дзе адбываецца фестываль?

Фестываль LIDBEER традыцыйна чакае гасцей у сталіцы беларускага піваварэння – горадзе Лідзе (Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь). Падчас фестывалю пешаходным стане амаль увесь цэнтр горада, таму жывымі дэкарацыямі LIDBEER-2018 будуць легендарныя муры Лідскага замка, маляўнічыя берагі Лідзейкі і ўтульныя старажытныя вулачкі.

Калі пачынаецца і заканчваецца фестываль?

Пачатак работы фестывальных пляцовак — 10:00 (8 верасня).

Пачатак гала-канцэрта — 17:30.

Заканчэнне гала-канцэрта — 23:00.

У праграме магчымыя змены!

Як даехаць да Ліды?

На машыне з Мінска:

  1. Па трасе М6 — 150 км да з’езду на дарогу М11/Е85, якая прывядзе вас у Ліду.

    Звярніце ўвагу, што на трасе ідзе рамонт, таму, каб пазбегнуць магчымых затораў, прапануем абраць альтэрнатыўны маршрут.

  2. Па трасе Е30/М1 — 51 км да з’езду на пасёлак гарадскога тыпу Мір (дарога Р64). Далей каля Міра павярніце на трасу Р11 і рухайцеся да вёскі Ганчары, потым выязджайце на трасу Е85, якая ідзе ў Ліду.

  3. Па трасе М6 едзьце да горада Іўе, павярніце на дарогу Р135 і рухайцеся да вёскі Ліпнішкі, далей павярніце на дарогу Р89, якая вядзе ў Ліду.

На цягніку з Мінска:

  1. цягнік №634Ф Магілёў — Гродна;

  2. цягнік №677Б Мінск-Пасажырскі — Гродна;

  3. цягнік №673Б Мінск-Пасажырскі — Гродна;

  4. цягнік №629Б Мінск-Пасажырскі — Гродна.

Дзе пераначаваць?

У Лідзе існуе тры гатэлі і хостэл. Недалёка ад горада ёсць некалькі сядзіб і дамоў адпачынку.

На фестывалі будзе разбіты палаткавы лагер з магчымасцю арандаваць палаткі і турыстычнае абсталяванне, будуць пастаўлены прыбіральні і рукамыйнікі. Прадугледжаны паркоўка і міліцэйскі патруль. Лагер будзе размешчаны ў пешай даступнасці ад месца правядзення фестывалю.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што прыносіць з сабою ў лагер колюча-рэжучыя прадметы забаронена! За захаванасць вашых рэчаў арганізатары адказнасць не нясуць!

Уваход на фестываль бясплатны?

Так, уваход на фестываль LIDBEER-2018 бясплатны. У фестывальную зону ўваходзяць пляцоўкі «МАРКЕТ», «ВОЛЬНАЯ СЦЭНА», частка пляцовак «ФУДКОРТ» і «ЗАБАВЫ», асобныя санітарныя зоны.

На гала-канцэрт патрэбен квіток?

Так. Сёлета канцэртная пляцоўка будзе закрытая на працягу ўсяго фестывалю. Яна ўключае «ГАЛА-КАНЦЭРТ», частку пляцовак «ФУДКОРТ» і «ЗАБАВЫ», асобныя санітарныя зоны. Стартавы кошт квітка на гала-канцэрт на сайце lidbeer.by — 25 беларускіх рублёў. Кошт квітка можа быць павялічаны.

Дзе набыць квіток на гала-канцэрт?

Квіткі на гала-канцэрт без камісіі прадаюцца анлайн на сайце lidbeer.by, а таксама на сайце і ў касах білетнага аператара kvitki.by. У дзень фестывалю квіткі будуць прадавацца ля ўваходу ў канцэртную зону, але іх кошт будзе павялічаны.

Пералік кас аператара: https://www.kvitki.by/rus/kassy/minsk/

Ці патрэбен квіток дзіцяці?

Уваход на канцэртную пляцоўку для дзяцей да 7 гадоў вольны, з 8 гадоў – па квітку. Звяртаем ўвагу: мерапрыемства з ўзроставым цэнзам 18+. Асобы ва ўзросце да 18 гадоў дапускаюцца ў фестывальную зону гала-канцэрта толькі ў суправаджэнні дарослых — бацькоў альбо законных прадстаўнікоў. Продаж квіткоў ажыццяўляецца пры прад'яўленні пашпарта. Наяўнасць дакументаў пры ўваходзе таксама абавязкова.

Даведкі пра квіткі: тэл. + 375(17) 293-03-74, або кароткі нумар 7-360 (без выхадных).

Ці спаганяе kvitki.by камісію?

Білетны аператар не спаганяе камісію. Аднак калі вы захочаце купіць білет праз касу Квіткі (напрыклад, вы набылі квіток на сайце і хочаце праз офіс kvitki.by іх раздрукаваць) і / або іх партнёраў (напрыклад, сетка Сувязны), то будзе спаганяцца сэрвісны збор за раздрукоўку білета — 2, 5 рубля.

Ці будуць прадавацца ежа і піва паасобку?

Так, як і летась, на тэрыторыі фудкорта будуць розныя гандлёвыя кропкі: у адных можна будзе набыць і піва, і ежу, у іншых — толькі піва ці ежу. Каб гасцям было больш зручна, на фестывалі прадугледжаны спецыяльныя ўказальнікі.

Ці можна прыйсці на фестываль са сваімі алкагольнымі напоямі і ежай?

На тэрыторыю правядзення фестывалю забаронена прыносіць алкаголь і іншыя напоі, а таксама прадукты харчавання з кароткім тэрмінам прыдатнасці і прадукты ў небяспечнай упакоўцы. Падрабязна пра гэта чытайце ў Правілах фестывалю.

Ці можна прыйсці на фестываль з дзецьмі?

Уваход на фестываль і на закрытую пляцоўку канцэрта непаўналетнім асобам дазволены толькі з бацькамі. Дзецям мы прапануем асобныя пляцоўкі з забаўкамі.

Нагадваем, што згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь продаж алкагольных напояў асобам, маладзейшым за 18 гадоў, забараняецца. Асобам, якія не дасягнулі 16 гадоў, забараняецца таксама знаходзіцца на вуліцах горада без суправаджэння дарослых з 23:00 да 06:00.

Ці можна на фестывалі курыць?

Курэнне на тэрыторыі правядзення фестывалю дазволена толькі ў спецыяльных месцах.

Ці можна ўзяць з сабой на фестываль сабаку?

На LIDBEER-2018 вы можаце весела пабавіць час з вашым гадаванцам. Аднак звярніце ўвагу, што на тэрыторыі правядзення фестывалю дзейнічаюць правілы выгулу сабак: ваш сабака абавязкова павінен быць у намордніку, на павадку, вы павінны мець з сабой санітарны кантэйнер. На пляцоўку гала-канцэрта ўваход з жывёламі забаронены.

Як адбываецца галасаванне?

Заяўкі будуць прымацца з 18 чэрвеня па 6 ліпня праз форму на сайце lidbeer.by. Галасаванне пройдзе на сайце lidbeer.by з 9 ліпеня па 31 ліпеня. Прагаласаваць можна будзе толькі праз сайт праз форму (патрабуецца рэгістрацыя). На сайце будзе працаваць сістэма вызначэння накрутак, недобрасумленныя ўдзельнікі галасавання могуць быць дыскваліфікаваныя.

Колькі ўдзельнікаў атрымаюць запрашэнне на фестываль?

Колькасць фіналістаў галасавання будзе абвешчана пазней. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце.

Якія патрабаванні да ўдзельнікаў?

Для кожнай катэгорыі ўдзельнікаў прадугледжаны асобныя правілы. З кожным фіналістам будзе заключана дамова. Разам мы робім фестываль лепшым!

Удзел у фестывалі бясплатны?

Удзел у фестывалі бясплатны для пляцовак «ВОЛЬНАЯ СЦЭНА» і «МАРКЕТ», платны для пляцоўкі «ФУДКОРТ», дагавораны для пляцоўкі «ЗАБАВЫ».

Ці прадугледжаны ганарар для гуртоў, якія выступяць на «ВОЛЬНАЙ СЦЭНЕ»?

Музыкантам забяспечаць належныя тэхнічныя і побытавыя ўмовы, артысты атрымаюць добрую магчымасць заявіць пра сябе ў СМІ, а гурт-лідара галасавання на «ВОЛЬНАЙ СЦЭНЕ» мы запросім адкрыць LIDBEER-2019.

Ці плануюцца экскурсіі на завод ААТ «Лідскае піва»?

Так, экскурсіі на завод плануюцца. Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць экскурсій, як і колькасць экскурсантаў, абмежаваная (на прадпрыемства могуць трапіць не больш за 600 чалавек за дзень). На завод нельга прыходзіць у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Забаронены ўваход асобам, якім не споўнілася 18 гадоў.

Ці патрэбны папярэдні запіс на экскурсію?

Папярэдні запіс на экскурсіі у дзень фетывалю не прадугледжаны.

Ці можна наведаць завод з дзецьмі?

Праграма экскурсіі разлічана на паўналетніх наведвальнікаў, таму экскурсанты павінны быць старэйшымі за 18 гадоў. Дзеці наведаць завод не змогуць.

Я прадстаўнік СМІ. Ці магу я атрымаць акрэдытацыю на фестываль?

Па пытаннях акрэдытацыі звяртайцеся, калі ласка, у прэс-службу фестывалю па нумары +375 (29) 879 41 00

Умовы акрэдытацыі на фестываль LIDBEER для СМІ і блогераў